
проза
Алі і Ніно
Курбан Сеїд

01
апісаньне
Курбан Сеїд, аўтар раману «Алі і Ніно» азэрбайджанскай эмігранцкай літаратуры, — асоба загадкавая і таямнічая, бо рукапіс раману, напісаны па-нямецку, у 1935 годзе падкінулі на парог выдавецтва E.P. Tal & Co /Verlag у Вене. Спрэчкі пра тое, хто схаваўся пад псэўданімам Курбана Сеїда, трываюць і дагэтуль. Называюць некалькі імёнаў: Мухаммед Асад-бек, Лев Нуссінбаум, Юсіф Везір Чемензе-мінлі і нават баранэса Ельфрида Еренфельс фон Бодмерсхоф…
Раман «Алі і Ніно» — неверагодная і трагічная гісторыя каханьня азэрбайджанца і грузінкі. Азія і Эўропа. Іслам і хрысьціянства. Усход і Захад. Алі і Ніно.
Другое дзесяцігодзьдзе ХХ стагодзьдзя. Расейская імпэрыя ўступіла ў Першую сусьветную вайну, якая перарасла ў вайну грамадзянскую, у шэраг інтэрвэнцыяў… Да ўлады ў Баку прыходзяць туркі, ангельцы, бальшавікі. Нарадзілася і загінула Азэрбайджанская рэспубліка…
02
яшчэ



