
псыхааналіз
Анти-Эдип. Капитализм и Шизофрения. Том 1 / Тысяча плато. Капитализм и Шизофрения. Том 2
Жиль Делез / Феликс Гваттари

01
апісаньне
Анти-Эдип. Капитализм и Шизофрения. Том 1. «Анти-Эдип» стаў сымбалем татальнай перабудовы псыхааналітычнай тэорыі, пераасэнсаваньнем галоўнай фрэйдысцкай канцэпцыі — эдыпавага комплексу. Делёз і Гваттари пачынаюць дэканструкцыю фрэйдызму з крытыкі ўяўленьняў пра «сямейны трыкутнік» як пра асноўную структуру несьвядомага, бо ў такой якасьці ён ператвараецца ў інструмэнт падаўленьня. Больш за тое, «эдыпаўскія» псыхааналітыкі, адчуваючы за сабой падтрымку паліцыі і санітараў, часьцяком самі гатовыя падвяргаць людзей рэпрэсіям — за адмову ад «эдыпізацыі». Аўтары паказваюць, што па той бок псэўдаапазыцыі «сям’я — грамадзтва» ляжыць дачыненьне паміж несьвядомым жаданьнем і грамадзкай вытворчасьцю. Тысяча плато. Капитализм и Шизофрения.
Том 2. «Тысяча плато» — гэта праект новага «антыпадаўлянага» сьвету. Жиль Делёз і Феликс Гваттари дэкляруюць адмову ад ідэі жорсткай («дрэвападобнай») структуры, заснаванай на бінарных апазыцыях, а таксама ад ідэі строгага дэтэрмінізму. Глябальная мэтафара сучаснага грамадзтва і сучаснай думкі — гэта перакаці-поле або вандроўнік («намад»), які рухаецца ў неабмежаванай прасторы, ня маючы ні пачатковай, ні канчатковай кропкі. Рызома ўвасабляе структуру, дзе ўсе элемэнты роўныя ў сваёй аўтаноміі. Падобна да таго, як маргінальныя («контракультурныя») групы другой паловы XX стагодзьдзя, супрацьпастаўляючы сябе астатняму грамадзтву, кідаюць выклік рэпрэсіўнаму апарату цывілізацыі, «вандроўная» (намадычная) філязофія, «раскрытая ўшыркі», супрацьстаіць вэртыкальнай гіерархіі «дрэва», якое праз дачыненьне «насеньне — плод» увесь час вяртаецца да самога сябе і ўзнаўляе само сябе.
03
яшчэ


Любовная машина. Лакан и Спиноза. Комедия любви
Младен Долар / Миран Божович / Аленка Зупанчич · АЛЕТЕЙЯ


