
проза
Без стерна. Вибрані твори
Олесь Досвітній

01
апісаньне
Олесь Досвітній (сапраўднае імя Олександр Скрипаль-Міщенко) — малавядомы і неардынарны ўкраінскі пісьменьнік пачатку ХХ стагодзьдзя. У гады Першай сусьветнай вайны ён за пашырэньне рэвалюцыйных ідэяў быў арыштаваны, але здолеў уцячы праз Кыргызстан і Кітай у Амэрыку, а пасьля вярнуўся ўжо ў падсавецкую Ўкраіну. Досьвед падарожжа, незнаёмых краёў лёг у аснову многіх ягоных тэкстаў, а новыя тэмы экзотыкі і ўсходніх народаў хвалілі і калегі-пісьменьнікі, як Микола Хвильовий. У прозе Досвітнього праглядаюцца пошукі ўласнай ролі ў вымаранай рэвалюцыі і неадназначныя пачуцьці пасьля яе. Нават дробныя ноткі сумневаў не засталіся незаўважанымі з боку савецкай улады, таму пісьменьнік папоўніў сьпісы ахвяраў сталінскага тэрору. У кнігу ўваходзяць аповесьці «Гюлле» і «Алай», а таксама апавяданьні «Місіонери», «На плавнях» і «Жебрачка».
02
яшчэ



