
проза
Бійцівський клуб
Чак Поланік

01
апісаньне
Яго называюць «бібліяй разбуральнікаў цывілізацыі»
Адзначаны ўзнагародамі Pacific Northwest Booksellers Association Award і Oregon Book Award. Культавая экранізацыя з Бредом Піттом і Едвардом Нортоном
Бой будзе доўжыцца столькі, колькі трэба. Калі можна ўвесь час прачынацца ў розных месцах і ў розны час, чаму б аднойчы не прачнуцца іншым чалавекам? Менавіта да такой ісьціны прыходзіць пэўнага дня безыменны герой гэтай гісторыі. Дасягнуць жаданага, унесьці новы сэнс у перапоўненую бяссоньнем рэальнасьць яму дапаможа бунтар на імя Тайлер Дьорден. Ён прыводзіць героя ў месца, што завецца байцоўскім клюбам. І першае правіла клюбу — ніколі нікому не гаварыць пра яго. Тут зьбіраюцца тыя, хто марнее ў палоне штодзённасьці, хто, б’ючыся, хоча зноў адчуць сябе мужчынам. Тыя, хто абірае: пекла або нішто. Мужчыны, якія за мяжой болю, па-за рамкамі этыкі, на краі вар’яцтва хочуць здабыць дзікую, першабытную свабоду. Але першым крокам да гэтай свабоды мусіць стаць ня бой, а сьмерць.
03
яшчэ




