
комікс
Блакитні пігулки
Фредерік Петерс
жанркомікс
выдавецтвавидавництво
моваUA
год2022
цана54 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці

01
апісаньне
Глыбока асабістая гісторыя ад аднаго з найвядомейшых коміксістаў Эўропы, якая адгукнецца ўсім, хто выбраў любоў, нягледзячы на ўсе перашкоды.
Адной летняй вечарыне Фред сустрэў Каті. Хоць яны амаль не размаўлялі, ён добра запомніў яе вытанчанасьць і адхіленасьць. Праз шмат гадоў яны перасякаюцца зноў, і гэтым разам паміж імі імгненна ўспыхвае сувязь. Але калі дачыненьні становяцца сур’ёзнымі, устрывожаная Каті кажа яму, што і яна, і яе трохгадовы сын — ВІЧ-інфікаваныя. Надзвычай прыгожа і ашчадна Петерс прасочвае разьвіцьцё іхнай блізкасьці і іхных дачыненьняў зь лекарам, чыя прыхільнасьць і адкрытасьць дазваляюць ім цалкам усьвядоміць сваю палкую сувязь.
03
яшчэ




