
проза
До маяка
Вірджинія Вулф

01
апісаньне
У часткова аўтабіяграфічным рамане «До маяка» (1927) пісьменьніца асэнсавала страту маці, вобраз якой увасобіла ў гераіні місіс Рамзі.
Сям’я Рамзі зь васьмю дзецьмі праводзіць летнія вакацыі на скалістым узьбярэжжы Шатляндыі. Разам зь імі сюды прыяжджаюць і шматлікія госьці — мастакі, студэнты і ўнівэрсытэцкія выкладчыкі. Дні мінаюць павольна ў гульнях, чытаньні, утульных вячэрах, размовах пра сэнс быцьця і шпацырах па маляўнічых мясьцінах. А наймалодшы сын місіс Рамзі Джеймс мроіць паездкай да Маяка, які мроіцца сярод хваляў, вабіць да сябе, прыкоўвае позірк.
На выгляд — ніякіх значных падзеяў, але насамрэч усё адбываецца ў думках. Менавіта там віруюць перажываньні, спрэчкі, дыскусіі, сумневы. Пра такое ня кажуць услых, хіба толькі думаюць сабе. І перад намі разгортваецца сапраўдная драма жыцьця...
02
яшчэ



