проза

Елаўфэйс

Рэбека Кван

жанрпроза
выдавецтваЯнушкевіч
моваBE
цана64 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Елаўфэйс

01

апісаньне

Афіна Лю — літаратурная зорка, а Джун Хэйвард — літаральна ніхто. Калі Афіна гіне ў выніку няшчаснага выпадку, Джун крадзе яе неапублікаваны рукапіс і публікуе як свой уласны пад двухсэнсоўным імем Джуніпер Сонг. Але калі доказы пачынаюць пагражаць яе скрадзенаму посьпеху, Джун разумее, як далёка гатовая зайсьці, каб утрымаць тое, што лічыць заслужаным.  Што здарыцца далей — безумоўна, віна ўсіх астатніх.  Міжнародны бэстсэлер 2023 году, «Елаўфэйс» — вострасатырычны, напружаны і бязьлітасны раман пра прысваеньне чужой ідэнтычнасьці, расавае пытаньне ў сучаснай літаратуры і цёмны бок кніжнага бізнэсу. Гэта гісторыя, якая прымушае задумацца: хто сапраўды мае права расказваць тыя ці іншыя гісторыі?

02

яшчэ