зіны · мастацтва

emptiness

Выдавецтва «Одрадэк», 2025

выдадзена одрадэкам
жанрзіны · мастацтва
выдавецтваODRADEK
моваEN
год2026
цана60 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
emptiness

01

апісаньне

Пустэча ў кожнага свая. Кагосьці яна можа прывесьці да самаразбурэньня, кагосьці — вызваліць. І тое, і другое — прыняцьце пустэчы. Гэтая кніга задуманая як аб’ект, у якім кожны знойдзе ўласную пустэчу. Узрадуе яна вас ці не — ня так важна. Вы можаце зьмірыцца, супакоіцца, раззлавацца, спыніцца або пайсьці далей. Але ў любым выпадку пустэча ўплятаецца ў вашае жыцьцё, хочаце вы гэтага ці не. Пустэча ўнутры вас або звонку. Там, дзе яна ёсьць, хаваецца адзін з галоўных асяродкаў жыцьця і адна з галоўных ягоных загадак. Рабіце зь ёй усё, што хочаце. І з гэтай кнігай — таксама. Рвіце старонкі, як зрабіла я. Прапальвайце яе. Малюйце. Пішыце на пустых аркушах. Запаўняйце яе або пакідайце зусім пустой. Мы надрукавалі гэтую кнігу. Цяпер яна больш ня наша. Цяпер справа за вамі. Вазьміце яе ў рукі і вырашыце, якой будзе вашая пустэча.

аўтарка ідэі: E. S.

дызайн: Александра Полякова

выдавецтва: кнігарні odradek

02

яшчэ