проза

Ферма жывёлаў

Джордж Оруэл

жанрпроза
выдавецтваЯнушкевіч
моваBE
год2024
цана32 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Ферма жывёлаў

01

апісаньне

У сатырычнай аповесьці знакамітага ангельскага пісьменьніка адлюстравана жыцьцё грамады жывёлаў, якія выгналі з фэрмы "Маёнтак" яе жорсткага гаспадара містара Джонса. Свабода і роўнасьць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру сьвіньні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэньня камуністычных прынцыпаў бесклясавага грамадзтва і народаўладзьдзя ў утопію таталітарызму і гвалту. Як піша ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў, у сюжэце пазнавалі партыю савецкіх камуністаў, таму хадзілі чуткі, што Сталін чытаў аповесьць і асабіста пакрыўдзіўся, і што Оруэл памёр у свае сорак сем зусім не ад тубэркулёзу. У Вялікабрытаніі, дзе, наслухаўшыся экспрэсіўных заяваў Чэрчыля, пасьля гітлераўскай агрэсіі пачалі баяцца «чырвонай пагрозы», разышлася нечуваная колькасьць асобнікаў. Оруэл імгненна стаў вядомым на ўвесь сьвет. Пераклад з ангельскай Сяргея Шупы.

02

яшчэ