
проза
Філософія в будуарі
Маркіз де Сад

01
апісаньне
Плод радыкальнага Асьветніцтва, якое ўзносіць свабоду (у дадзеным выпадку свабоду асалоды) вышэй за любыя іншыя грамадзкія каштоўнасьці ці асабістыя цноты, «Філософія в будуарі» (1795) Маркіза де Сада (1740 – 1814) ужо больш за два стагодзьдзі працягвае абураць крывадушнікаў і натхняць вальнадумцаў ва ўсім сьвеце. Напісаная ў форме драматычнага дыялёгу, кніга апавядае гісторыю юнай цнатлівай арыстакраткі Євгенії, якую галавакружна пагружаюць у сьвет граху і сэксуальнай асалоды яе самаабвешчаныя настаўнікі — дасьведчаны распусьнік Дольмансе, сладастрасны шэвалье де Мірвель і юрлівая мадам де Сент-Анж.
Выданьне зьмяшчае таксама прадмову Ґійома Аполінера, якая ў свой час адыграла надзвычай важную ролю ў паўторным адкрыцьці творчай спадчыны Маркіза де Сада эўрапейскімі інтэлектуаламі пачатку 20-га стагодзьдзя
02
яшчэ



