
проза
Фонк
Ерленд Лу

01
апісаньне
Ерленд Лу — папулярны нарвэскі пісьменьнік і драматург. Аўтарскі стыль пісьменьніка лёгка пазнаць, яго характарызуюць як «фірмова наіўны». Лу часта выкарыстоўвае іронію, гратэскавыя перабольшаньні і гумар. Кнігі пісьменьніка перакладзеныя на шмат моваў сьвету. У выдавецтве «Фоліо» выйшлі раманы Лу: «Тихі дні в Перемішках», «Мулей», «Наївний. Супер», «Доплер». Своеасаблівым аказаўся і апошні твор нарвэскага пісьменьніка — «Фонк». Як прызнаўся ў адным інтэрвію сам Лу, штуршком для яго напісаньня паслужылі публічныя тэлевізійныя скаргі прэм’ер-міністра Нарвэгіі на тое, як яму цяжка працаваць і як ён стаміўся. У сваім новым рамане аўтар пасяляе зьнясіленага прэм’ер-міністра для адпачынку, на суботу і нядзелю, у доме Фонка, былога выкладчыка фізкультуры. Паміж двума мужчынамі, прыгнечанымі дэпрэсіяй, узьнікае сяброўства на фоне мудрагелістых падзеяў, скрозь якія праглядае, як ні дзіўна, цёмны бок суперніцтва палітычных партыяў у сучаснай Нарвэгіі.
02
яшчэ



