
проза
Гаргантюа і Пантагрюель
Франсуа Рабле

01
апісаньне
Сатырычны раман выбітнага прадстаўніка францускага Адраджэньня Франсуа Рабле (1494—1553) «Гаргантюа і Пантагрюель» створаны ў духу рыцарскіх раманаў і народных казак пра волатаў. Але, у адрозьненьне ад казачных волатаў, якія часта бывалі людажэрамі, героі Рабле Гаргантюа, ягоны бацька Грангузьє і сын Пантагрюель — волаты добрыя, справядлівыя, хоць і не пазбаўленыя заганаў.
Яны ня толькі любяць паесьці і выпіць, але і цягнуцца да ведаў, да ўсяго новага і цікавага, імкнуцца абараняць інтарэсы свайго народу.
Можна сказаць, што дзяржава Пантагрюеля — гэта ідэал грамадзтва, якім яго ўяўляў Рабле, які заклікаў людзей пасьля аскетычнага Сярэднявечча зь ягонай адмовай ад цялеснасьці да паўнакроўнага жыцьця дзеля чалавечага шчасьця.
02
яшчэ



