
проза
Германт
Марсель Пруст

01
апісаньне
Трэці том эпапеі Пруста «В поисках утраченного времени» быў упершыню апублікаваны ў 1921 годзе.
Малады Марсель зь нечаканай лёгкасьцю робіць першыя крокі ў перапоўненым вытанчаным снабізмам абраным грамадзтве арыстакратычнага Сэн-Жэрмэнскага прадмесьця, са зьдзіўленьнем назірае, як бессаромна абірае і зьневажае ягонага сябра Робера де Сен-Лу шыкоўная какотка, якая яшчэ нядаўна была танным «начным матыльком», сустракае цяжкахворага, канчаткова расчараванага ў жыцьці Свана і нечакана ўступае ў люты канфлікт з эксцэнтрычным баронам де Шарлю.
Францыя тым часам паглынутая гучнай «справай Дрейфуса», і водгульле гэтага скандальнага і шумнага працэсу, які раскалоў нацыю напалам, няўмольна пранікае нават у замкнёны сьвет вялікасьвецкіх салёнаў...
02
яшчэ



