нон-фікшн

Хвала гніву. Чому ми повинні гніватися частіше і більше

Сальваторе Ла Порта

жанрнон-фікшн
выдавецтваАнетти Антоненко
моваUA
год2021
цана28 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Хвала гніву. Чому ми повинні гніватися частіше і більше

01

апісаньне

Мы жывём у цёмныя часы. Даўно.
Зайздрасьць, злосьць, прыгнечанасьць і рэўнасьць паглынаюць нашую жыцьцёвую энэргію. Праца раздражняе. Кіраўнік прыніжае. Каханьне прымушае мірыцца зь непаразуменьнямі. Залежнасьць ад сацыяльных сетак. Фэйсбук зь мілымі выявамі коцікаў і сабачак. А ў камэнтарах — процьма абразаў і нянавісьці, расізму і сэксізму; легіёны тых, хто нудзіцца і шукае сабе ахвяру для зьдзекаў, папаўняюцца штодня.

І як тут не гневацца?

«Хвала гніву» — чарговы бэстсэлер аўтара з Катаніі Сальваторе Ла Порти — сапраўдны маніфэст у абарону пачуцьця, якое апошнімі дзесяцігодзьдзямі ўсяляк асуджалі і выкаранялі з нашага грамадзтва. Але ня сьлепы гнеў з дакучлівай маніяй кантролю, а тое сьветлае, поўнае мужнасьці і высакароднасьці пачуцьцё, якое здольнае стаць рухальнай сілай у барацьбе супраць жорсткасьці сучаснага грамадзтва.

02

яшчэ