проза

Ім'я Рози

Умберто Еко

жанрпроза
выдавецтваФоліо
моваUA
год2024
цана58 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Ім'я Рози

01

апісаньне

Умберто Еко (1932—2016) — вядомы італьянскі пісьменьнік, навуковец і філёзаф. Ягоны першы раман «Ім’я рози», апублікаваны ў 1980 годзе, адразу ж стаў супэрбэстсэлерам. Кніга перакладзеная на шмат моваў і сёньня лічыцца клясыкай сусьветнай літаратуры. У выдавецтве «Фоліо» выйшлі раманы Умберто Еко «Бавдоліно», «Таємниче полум'я цариці Лоани», «Празький цвинтар», «Маятник Фуко», «Номер нуль».

«Ім’я рози» — захапляльная дэтэктыўная гісторыя, арганічна ўплеценая ў рэальныя гістарычныя падзеі ХІV стагодзьдзя. У сярэднявечным манастыры пры загадкавых абставінах адзін за адным гінуць манахі. Высьветліць прычыну іхнай сьмерці даручана навукоўцу-францішканіну Вільяму і ягонаму памочніку Адсо. Пачаўшы расьсьледаваньне, яны занураюцца ў лябірынт падступных інтрыгаў, палітычных махінацыяў, патаемных заганаў і абсурдных забабонаў, якімі поўнае жыцьцё манахаў, і, вырашаючы шмат філязофскіх пытаньняў, ідучы шляхам лягічных разважаньняў, раскрываюць загадкавыя забойствы.

02

яшчэ