
проза
Іммораліст
Андре Жід

01
апісаньне
«Іммораліст» (1902) — знакаміты супярэчлівы раман Андре Жіда (1869–1951) пра свабоду, мараль і парадаксальную чалавечую прыроду. Ачуняньне пасьля цяжкай хваробы становіцца для дасьледніка старажытнасьці Мішеля своеасаблівым перараджэньнем, якое адкрывае новыя, дагэтуль схаваныя грані ягонага «я». Душэўная мэтамарфоза Мішеля выяўляецца ва ўсьведамленьні таго, што ўсе маральныя прадпісаньні — выдуманыя. Таму ён абірае для сябе новыя прынцыпы, якія абяцаюць сапраўдную свабоду і палягаюць у рэабілітацыі цялеснасьці, засяроджанасьці на сучаснасьці і адрыве ад атачэньня. Гэтая маральная дактрына, роднасная ідэям ніцшэанства, прадугледжвае таксама неабходнасьць ахвяраваць слабейшымі дзеля ўласнай мэты. Галоўнаму герою даводзіцца абіраць паміж жонкай, якая для многіх стала б марай усяго жыцьця, і ўласнымі прыроднымі цягамі. Драматычныя падзеі, змаляваныя выразнай, дакладнай мовай, адбываюцца на фоне захапляльных краявідаў Італіі і Паўночнай Афрыкі.
02
яшчэ



