
проза
Історія ока
Жорж Батай

01
апісаньне
«Історія ока» (1928) Жоржа Батая расказвае пра эратычныя прыгоды двух маладых людзей, апавядальніка і Симони, дзяўчыны, якая «так адчайна прагне ўсяго, што засмучае, што найменш заўважны заклік пачуцьцяў нечакана надае ейнаму твару рысы, якія наўпрост паказваюць на ўсё, зьвязанае з глыбіннай сэксуальнасьцю — напрыклад, кроў, удушша, раптоўны жах, злачынства, усё, што назаўжды разбурае чалавечую асалоду і сумленнасьць». Симона і ейны прыяцель-апавядальнік залучаюць да сваіх мудрагелістых гульняў трэцюю гераіню — Марсель, пабожную дзяўчыну, якая, звар’яцеўшы падчас оргіі, трапляе ў клініку, адкуль парачка, апантаная ейнай прыгажосьцю, выцягвае яе, а неўзабаве Марсель павесіцца. Працяг іхнай распусты пераносіць аргіястычных Бонні і Клайда ў Гішпанію ў кампаніі з багатым ангельцам сэрам Едмундом: прыгоды разгортваюцца спачатку на мадрыдзкай арэне для быкоў, а потым «пад сонцам Сэвільі», сонцам — адначасова мэнтальным і касьмічным, чорным і асьляпляльным, якім апантаны Батай.
02
яшчэ



