
дзецям
Казки
Брати Ґрімм

01
апісаньне
Браты Якоб і Вільгельм Ґрімм — адны з найбольш вядомых казачнікаў Эўропы. Больш за 200 фальклёрных твораў, якія яны запісалі падчас экспэдыцыяў і літаратурна апрацавалі, ужо некалькі стагодзьдзяў залюбкі чытаюць дзеці ўсяго сьвету. Хто з нас у дзяцінстве ня чуў казкі пра Чырвоны Каптурок? А пра падступнага ваўка, які зьсеў маленькіх казьлянят? Або пра непаслухмяную дзяўчынку і спадарыню Труде — казку, ад якой кроў халадзела ў жылах? Хто не спачуваў пакінутым у лесе Гензелю і Ґретель? Гэтыя творы пра незвычайныя, часам фантастычныя падзеі, пра дабро і зло, каханьне і нянавісьць, прыгожае і агіднае ніколі ня страцяць актуальнасьці. Зьмешчаныя ў гэтым зборніку як папулярныя, так і малавядомыя казкі братоў Ґрімм не пакінуць абыякавым ніводнага маленькага чытача.
02
яшчэ



