
проза
Кнігі Якуба
Вольга Такарчук

01
апісаньне
КНІГІ ЯКУБА, альбо Вялікае падарожжа праз сем межаў, пяць моваў і тры вялікія рэлігіі, калі не лічыць малых, расказанае мёртвымі. Аўтаркаю ж мэтадам кан’ектуры дапоўненае, з размаітых кніг запазычанае, а таксама ўзмоцненае ўяўленьнем, якое ёсьць найвялікшым прыродным дарам чалавека. Мудрым для Памяці, Суайчыньнікам для Рэфлексіі, Недарэкам для навукі, а Мэлянхолікам для Забавы. «Кнігі Якуба» — гістарычны раман, падзеі якога адбываюцца ў другой палове XVIII стагодзьдзя. Гэта падарожжа па розных краінах — ад Турэччыны да Аўстрыі, але перадусім па Рэчы Паспалітай, дзе пераплятаюцца народы, рэлігіі, культуры. Гэта гісторыя харызматычнага самаабвешчанага мэсіі Якуба Франка, расказаная ягонымі паплечнікамі, задакумэнтаваная ў судовых справаздачах і абсьмяяная яго ворагамі.
03
яшчэ





