
проза
Кокон
Марат Шакиров

01
апісаньне
«Кокон» — першы раман малавядомага булгарскага пісьменьніка Марата Шакирова. Гэты тэкст — цёмнае роўд-муві пра няўдачніка, які заснуў п’яным на ўзбочыне ў абдымках з наіўнай марай. Таннае, але дзіка ядомае шоў пра канфлікт сяброў-прадпрымальнікаў, якія выправіліся на пошукі звар’яцелага навукоўца — адзінага, хто здольны вывесьці тэхналёгіі віртуальнай рэальнасьці за межы мэдыйных трэндаў і літаральна зьмяніць зь іх дапамогай межы рэальнасьці, якую мы ўспрымаем. Гэты тэкст — няўклюдная прытча. Спроба намацаць свабоду волі ў чужой ілюзіі. Рух сьвятла назад у пустэчу. І прамяні ягоныя пальюцца на твары слабых, і сагрэюць галодных, і рассеюцца ў далёкіх зялёных палях, і ніколі не прыгадаюць, якімі маладымі і наіўнымі былі, як любілі і галасілі раніцай у чаканьні цуду новага дня. Амін.
02
яшчэ



