
проза
Колгосп тварин
Джордж Орвелл

01
апісаньне
Джордж Орвелл (сапраўднае імя — Ерік Артур Блер) — ангельскі празаік, эсэіст, журналіст і крытык. Ягоную творчасьць характарызуюць праніклівая сацыяльная крытыка, апазыцыйнасьць да таталітарызму і адкрытая падтрымка дэмакратычных памкненьняў чалавецтва. Аўтар і папулярызатар у палітычным дыскурсе тэрміну «халодная вайна». Аповесьць «Колгосп тварин» — адзін з найбольш вядомых у сьвеце алегарычных твораў — упершыню апублікаваная 17 жніўня 1945 году. Паводле Орвелла, у кнізе апісаныя падзеі рэвалюцыі 1917 году ў Расейскай імпэрыі і станаўленьне эпохі сталінскай дыктатуры ў Савецкім Саюзе. Орвелл быў бязьлітасным крытыкам Йосипа Сталіна і ворагам сталінізму яшчэ з часоў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Орвелл лічыў, што ў Савецкім Саюзе пануе жорсткая дыктатура, заснаваная на кульце асобы і ўзмоцненая панаваньнем тэрору. …
02
яшчэ



