
проза
Мертві
Мертві

01
апісаньне
Ён малады і пераважна самотны. За ягонымі плячыма — пустэча ня надта шчасьлівага дзяцінства і балючая страта таго адзінага чалавека, які дарыў яму пачуцьцё ўтульнасьці і абароненасьці. Таму ў мінулае ён азіраецца часта, але з сумесьсю настальгіі і болю. Ягоная сучаснасьць будзённая і бясколерная, сатканая з выпадковых размоваў за бутэлькай піва, сустрэчаў, пасьля якіх застаецца больш пытаньняў, чым адказаў, і глухога, але амаль адчувальнага навобмацак адчаю. Ягонае дарослае жыцьцё ня такое, якім уяўлялася ў дзяцінстве, яно цісьне і гоніць яго далей, штодня змушаючы да няпростага выбару. Ён агаломшаны і зьбянтэжаны, ён ня проста на ростанях — здаецца, ён увогуле ня ўпэўнены, ці варта ісьці далей… «Мертві» — дэбютны зборнік малой прозы Олександра Харчука — гэта, безумоўна, адзін з найвыразьнейшых галасоў таго маладога ўкраінскага літаратурнага пакаленьня, якое пачынае свой шлях толькі цяпер, напрыканцы другога дзесяцігодзьдзя ХХІ стагодзьдзя.
02
яшчэ



