
проза
Молодий Адам
Александр Троккі

01
апісаньне
Нібы «Сторонній» Камю, Джо — самотнік, які нідзе не знаходзіць свайго месца. Яго цяжка назваць расчараваным, здаецца, у яго ніколі не было ніякіх ілюзіяў. Ягоная вострая пачуцьцёвасьць, нібы губка, убірае кожнае ўражаньне, нягледзячы на тое, што ягонае жыцьцё — гэта змрочнае аднастайнае існаваньне памочніка шкіпэра на баржы, якая курсуе паміж Глазга і Эдынбургам. Адной раніцай цёмныя воды ракі прыбіваюць да баржы цела маладой жанчыны. Неўзабаве знаходзіцца і меркаваны вінаваты… Але ці сапраўды адбылося забойства і як з гэтай трагедыяй зьвязаны Джо? Занураючыся ў, здавалася б, нясьпешны прыземлены аповед, чытач неўзабаве адкрывае ў ім шматлікія балючыя кропкі, поўныя незвычайнага запалу і напружаньня, дзе тэкст раману пачынае ліхаманкава пульсаваць, то ўзносячыся да вышыняў філязофскага трактату, ператвараючыся ў своеасаблівую мастацкую «фэнамэналёгію чалавечага досьведу», то зноў апускаючыся ў замкнёны цесны сьвет баржы, дзе пануе шэрая беспрасьветнасьць.
02
яшчэ



