філязофія

Московский дневник

Вальтер Беньямин

жанрфілязофія
выдавецтваAd Marginem
моваRU
цана32 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Московский дневник

01

апісаньне

Вальтер Беньямин (1892–1940) — постаць адметная нават для незвычайнай разнастайнасьці нямецкай інтэлектуальнай культуры ХХ стагодзьдзя. Пачаўшы з дасьледаваньняў, прысьвечаных нямецкаму рамантызму, Гёте і тэатру эпохі барока, ён заняўся затым пошукамі заканамернасьцяў разьвіцьця культуры, імкнучыся ісьці ад канкрэтных, адчувальных зьяваў чалавечага жыцьця, нярэдка зусім простых і будзённых. Камэдыі Чаплина, дзіцячыя кнігі, бульварныя газэты, старыя фатаграфіі або парыскія пасажы — усё станавілася ў яго нагодай для разважаньняў пра тое, як уладкаваная культура. Ягоныя дасьледаваньні літаратуры — пра Бодлера, Кафку, Пруста, Лескова — аказваліся невымерна шырэйшымі за традыцыйнае літаратуразнаўства. Неспакойная натура прывяла Вальтера Беньямина ўзімку 1926-1927 году ў Маскву, сустрэча зь якой адыграла важную ролю ў ягоным лёсе. Гэтае выданьне ўпершыню дапоўненае артыкулам Сергея Фокина, прысьвечаным схаваным кантэкстам «Московского дневника» і спосабам ягонага сучаснага прачытаньня.

02

яшчэ