проза

На мармурових скелях

Ернст Юнґер

жанрпроза
выдавецтваЖупанського
моваUA
год2024
цана38 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
На мармурових скелях

01

апісаньне

«На Мармурових скелях» — першы мастацкі раман Ернста Юнґера, які выйшаў друкам у 1939 годзе, незадоўга да пачатку Другой сусьветнай вайны. У гэтым творы аўтар у форме мэтафарычнай прыпавесьці паказвае сутыкненьне дабра і зла, спакойнага ўпарадкаванага сьвету і таталітарызму.
Сюжэт твора разгортваецца вакол двух братоў, якія жывуць на Мармуровых скалах, займаюцца батанікай, даглядаюць расьліны, чытаюць, вучацца, выкарыстоўваюць атрыманыя веды для дасьледаваньня таямніцаў прыроды, п’юць віно, цешацца пладамі сваёй працы і ціхім мірным жыцьцём. Аднак у сьвеце пад скаламі пачынаюць варушыцца цёмныя сілы, якія пагражаюць самым асновам іхнага звыклага ладу жыцьця. На навакольных землях здабывае ўладу старшы лясьнічы, які прагне гвалту і абыякавы да навук, мастацтваў, гармоніі з прыродай і звыклага парадку жыцьця; таму сілам дабра даводзіцца супрацьстаяць злу, што пашыраецца па сьвеце.

02

яшчэ