
лісты, дзёньнікі
На прызбе ў Сілічах : блог-дыялог
Марыя Вайцяшонак

01
апісаньне
Літаратурная творчасьць Марыі Вайцяшонак трымаецца на сваёй, ужо амаль міталягічнай, нацыянальнай самасьці і старой клясычнай традыцыі. Натуральнасьць тэксту, нязмушанасьць моўнага стылю і помнасьць народнага гутарковага маўленьня робяць прозу і паэзію Марыі арыгінальнымі і непадробнымі сярод шматлікіх творцаў нашай сучаснай літаратуры. На вялікі жаль, Марыя Вайцяшонак пачала страчваць зрок. Чытаць і пісаць ёй становіцца ўсё больш праблематычна. Аднак духоўная і творчая актыўнасьць змушаюць яе шукаць новыя магчымасьці ўдзелу ў літаратурным працэсе — так зьявіўся блог-дыялёг «На прызбе ў Сілічах» сумесна з Аксанай Ёркінай. Марыя нагаворвала па тэлефоне сваё стаўленьне да тых ці іншых актуальных і злабадзённых падзеяў свайго і грамадзкага жыцьця, задаючы тэму размовы альбо адказваючы на пытаньні каляжанкі, прычым гэтыя нагаворы маюць ня толькі крэатыўны характар, а часам і ўражлівую мастацкую аснову, як у сюжэтным, так і ў моўна-стылістычным пляне.
02
яшчэ



Збагнути Росію. Свідчення очевидців
Олександр Палій · А-БА-БА-ГА-ЛА-МА-ГА
