проза

На вершине мира, Ма!

Майкл Гинзбург

жанрпроза
выдавецтваCHAOSSS/PRESS
моваRU
год2022
цана38 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
На вершине мира, Ма!

01

апісаньне

Кэшэмптон-на-моры — нармальны ідылічны сьвет, у якім пануюць сонца і грошы, сэкс і ганарыстасьць, дзе багатыя становяцца яшчэ багацейшымі, а бедныя — дык і зусім паміраюць, і менавіта там вялікі абстрактны экспрэсіяніст Джексон Поллок дапіўся да сьмерці. Роджер Лаймон — амбітны аглядальнік мастацтва, які прыбыў у Кэшэмптон з мэтай знайсьці згубленыя позьнія працы Поллока і напісаць біяграфію са сьведчаньнямі пра пэдафільскае мінулае Джека-Капельщика. Але калі ён пачынае пранікаць у падрабязнасьці жыцьця Кэшэмптону, сытуацыя выходзіць з-пад кантролю. Раман прасякнуты апантанай сатырай на алігархічнае грамадзтва, празь якую, зрэшты, праглядае глыбокая аўтарская чалавечнасьць. Пасьля нашумелага «Beam Me Up, Scotty» «На вершине мира, Ма!» замацаваў за Гинзбургом рэпутацыю аднаго з найбольш зьедлівых і скандальных пісьменьнікаў сучаснасьці.

02

яшчэ