
філязофія
Наглядати й карати. Народження в'язниці. Друге видання
Мішель Фуко

01
апісаньне
Адна з цэнтральных працаў знакамітага францускага філёзафа Мішеля Фуко (1926—1984) «Наглядати й карати. Народження в’язниці» (1975) прысьвечаная дасьледаваньню характару мадэрнай улады і тых тыпаў індывіда і грамадзтва, якія яна стварае. На прыкладзе аналізу ўзьнікненьня і разьвіцьця інстытуцыі турмы і пэнітэнцыярнай сыстэмы ўвогуле Мішель Фуко бліскуча дэманструе паўставаньне сучаснага дысцыплінарнага грамадзтва, у якім, як сьцьвярджае філёзаф, мы жывём і дагэтуль. Гэта панаптычныя грамадзтва і ўлада, якія, у адрозьненьне ад улады і грамадзтва «клясычнай эпохі», ня дзейнічаюць на індывіда звонку, заахвочваючы пэўныя паводзіны і караючы за парушэньні, а зьмяшчаюць яго ў складаную сетку разнастайных інстытуцыяў, тэхналёгіяў і дыскурсаў, якія ўрэшце ўтвараюць «машыну вытворчасьці» дысцыплінарнага індывіда.
02
яшчэ




Едва слышный гул. Введение в философию звука. 2-е изд.
Анатолий Рясов · НЛО