проза

Неразумная

Аделаида Герцык

жанрпроза
выдавецтваносорог
моваRU
цана32 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Неразумная

01

апісаньне

Аповесьць «Неразумная», рэдкі празаічны ўзор у творчасьці паэткі Аделаиды Герцык (1874–1925), адкрывае новую сэрыю «Носорога» — паўзабытыя шэдэўры малой прозы ў атачэньні працаў сучасных мастакоў. «Неразумная» расказвае пра маладую маці і пра яе немагчымасьць знайсьці сваё месца ў рэальнасьці навакольнага сьвету. Аповесьць упершыню была апублікаваная ў 1916 годзе ў часопісе «Северные записки» і працягнула многія паэтычныя тэмы Герцык — мацярынства, стыхію гульні, дасьледаваньне ўнутранага сьвету, — прадбачыўшы рэлігійныя пошукі позьніх тэкстаў. Гэтае выданьне прыводзіць тэкст «Неразумной» у адпаведнасьць з сучаснымі пунктуацыйнымі нормамі расейскай мовы. Аповесьць суправаджаецца ілюстрацыямі мастака Николая Алексеева (нар. 1986), чые манахромныя і ляканічныя працы вельмі тонка перадаюць сьвятло і цень унутранага сьвету галоўнай гераіні.

02

фатаграфіі

Неразумная — фатаграфіі 1

03

яшчэ