
проза · літаратура для моладзі
Нік і Чарлі
Еліс Осман
жанрпроза · літаратура для моладзі
моваUA
год2024
цана36 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці

01
апісаньне
Разлука прымушае сэрца біцца мацней… ці ня так?
Ні для кога не сакрэт, што Нік і Чарлі неразлучныя. Але неўзабаве Нік паедзе ва ўнівэрсытэт, а Чарлі на год маладзейшы, таму застанецца дома. Усе пытаюцца, ці будуць яны далей разам. “Што за глупства!” — думаюць Нік і Чарлі… прынамсі спачатку.
Час разьвітаньня непазьбежна набліжаецца, а Нік і Чарлі пачынаюць сумнявацца, ці дастаткова моцнае іхнае каханьне, каб перажыць разлуку. Чарлі ўпэўнены, што стрымлівае Ніка… а Нік ня можа зразумець, што на думцы ў Чарлі. І ўсё закруцілася…
Ні для кога не сакрэт, што першае каханьне рэдка доўжыцца вечна. Што спатрэбіцца Нікові і Чарлі, каб кінуць выклік абставінам?
03
яшчэ




