
проза
Нядзеянне
Зоф'я Залеска

01
апісаньне
Што аб’ядноўвае такіх розных герояў гэтай кнігі? Чаму яны адмаўляюцца дзейнічаць альбо сьвядома, нават дэманстратыўна лянуюцца, марнуюць час і талент, практыкуюць маўчаньне і няўдачы? Заходняя культура ўхваляе актыўнасьць, а бясьсільле атаясамлівае з хваробай. На таго, хто адмаўляецца дзейнічаць, глядзяць падазрона. Але ў сьвеце войнаў і жахлівай няроўнасьці, сьвеце, дзе ўсяго, у тым ліку зьняверу, зашмат, нядзеяньне робіцца выйсьцем, спосабам уратаваць свабоду і годнасьць. Аўтарка складае суб’ектыўны каталёг нядзеяньняў. На старонках кнігі зьяўляюцца, сярод іншых, Арцюр Рэмбо, Дж. Д. Сэлінджэр, Франц Фішар, гераіні раманаў Элены Ферантэ, Ралан Барт, ананімныя жанчыны да любых паслуг, Ральф Элісан, дзеці, што пакутуюць на сындром адмаўленьня, альтэрнатыўныя творцы «Культуры Зборкі». Вывучэньне іх матывацыі — нагода задумацца над станам сучаснай культуры і стратэгіямі творцаў у час, што патрабуе ад нас сутаргавай актыўнасьці. Пераклад з польскай — Кацярына Маціеўская.
02
яшчэ



