
філязофія · фэмінізм · проза
Око
Меріенн Майкрос

01
апісаньне
Зборнік апавяданьняў канадзкай паэткі і пісьменьніцы Меріенн Майкрос дорыць адчуваньне магіі жыцьця, у якім неспасьціжнае нязмушана суіснуе побач са зразумелым і звыклым, міт — вырастае з прагматычнай і будзённай рэальнасьці і ўвасабляецца ў кожным наступным пакаленьні.
Трынаццаць гісторыяў напісаныя простай празрыстай мовай, больш уласьцівай унутраным роздумам. Мабыць, менавіта таму яны даюць адчуваньне той інтымнасьці, якую немагчыма стварыць штучна і якая дазваляе ня проста схапіць сюжэт аповеду, але і перажыць яго і знайсьці ў ім сябе. Гераіні Майкрос даволі натуральна прымаюць у сваё жыцьцё неспасьціжнае і містычнае, даюць рады з чарамі і сурокамі, умеюць замаўляць хваробы і гаварыць зь нябожчыкамі. Яны ня хлусяць сабе, але адначасова не ўпадаюць у роспач ад уласнай праўды, якой бы горкай тая праўда ні была. Жанчыны Майкрос моцна стаяць нагамі на тым грунце, дзе ім даводзіцца тварыць сваё жыцьцё. Сюжэты апавяданьняў разгортваюцца ў розных краінах, у розныя часы і пры розных абставінах.
02
яшчэ



