проза

Осінь для ангела

Євген Пашковський

жанрпроза
выдавецтваКомубук
моваUA
цана56 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Осінь для ангела

01

апісаньне

Євген Пашковський сёньня, бясспрэчна, адзін з наймацнейшых украінскіх празаікаў, што можа здацца парадаксальным, бо мінула ўжо амаль дваццаць гадоў, адкалі ён адышоў ад мастацкай літаратуры ў строгім сэнсе гэтага слова, прысьвяціўшы сябе духоўным справам. Глыбіня пошукаў чалавечага, годная Сартра з Камю, цягучасьць моманту і плыннасьць мастацкага сьвету, ня горшая, чым у Фолкнера, гушчыня мовы, якой, мабыць, пазайздросьціў бы і сам Джеймс Джойс. Але разам з тым Євген Пашковський — вельмі традыцыйны пісьменьнік, занураны ў сьвет украінскага быцьця, таму заўважыць гэтыя перагукі спачатку ня так проста. Проза Пашковського не з тых, якія лёгка паддаюцца чытачу. Ягоная мова шчыльная, нібы грунт пад нагамі ягоных герояў, але адначасова плынная і нестабільная, яна засмоктвае і супраціўляецца адначасова, нясучы чытача, нібы нястрымная рака, бясконцымі завіхронымі лябірынтамі ўнутранага маналёгу апавядальніка і не пакідаючы бясьпечнага месца, каб перавесьці дух…

02

яшчэ