
філязофія
Открытое. Человек и животное
Джорджо Агамбен

01
апісаньне
Што ёсьць чалавек і дзе праходзіць тая мяжа, перасякаючы якую жывёла становіцца чалавекам? У эсэ «Открытое» (2002) італьянскі філёзаф Джорджо Агамбен (нар. 1942) працягвае распачатыя ім у сэрыі кніг «Homo sacer» разважаньні пра голае жыцьцё і робіць прадметам асэнсаваньня тое праблематычнае «і», якое зьвязвае і падзяляе жывёлу і чалавека. Ва ўмовах гегельянска-кажэўскага канца гісторыі, калі галоўным клопатам дзяржавы становіцца біялягічнае жыцьцё: людзі анімалізуюцца, а стварэньні антрапамарфізуюцца, — чалавек па-ранейшаму застаецца тым, каму, у адрозьненьне ад жывёлы, быцьцё можа быць яўленае як «адкрытае», або старажытнагрэцкае «несхаванае» (ісьціна). Абапіраючыся на працы Хайдеггера, Икскюля і Беньямина, Агамбен прапануе зьвярнуць увагу на гэтую няўлоўную цэзуру паміж чалавекам і жывёлай, яўленую ў беньямінаўскай «выратаванай ночы», якая пранізвае ўнутраную частку самога чалавека і становіцца ключом да разуменьня гуманізму пасьля ўсіх узрушэньняў XX–XXI стагодзьдзяў.
02
яшчэ




Едва слышный гул. Введение в философию звука. 2-е изд.
Анатолий Рясов · НЛО