
проза
Парфуми. Історія одного вбивці
Патрик Зюскинд

01
апісаньне
Патрік Зюскінд (1949) — вядомы нямецкі пісьменьнік. Ягоная кар’ера пачалася з працы журналіста, адначасова ён вывучаў гісторыю ва ўнівэрсытэтах Баварыі. Першы посьпех прыйшоў пасьля выхаду ў 1980 годзе п’есы «Контрабас», далей былі «Парфуми», «Голубка», «Історія пана Зоммера» ды іншыя творы.
Раман «Парфуми», які выйшаў у 1985 годзе і стаў бэстсэлерам, прынёс аўтару прэмію Гутэнбэрга за найлепшы замежны раман у 1986-м у Парыжы і Сусьветную прэмію фэнтэзі за найлепшы раман у 1987 годзе. Дзякуючы сваёй шматграннасьці ён падабаецца чытачу: хтосьці захапляецца сюжэтам, кагосьці прываблівае філязофскае падгруньце. І кожны самастойна шукае адказ на пытаньне — хто ж ён, гэты незвычайны Жан-Батіст-Гренуй? Геніяльны злачынца, таленавіты злы геній або проста няшчасны чалавек? Ці варта дамагацца дзіўнымі і жахлівымі спосабамі любові і пашаны людзей, калі ты іх ненавідзіш? Бо тады, дасягнуўшы мэты, ня маеш ніякага задавальненьня...
02
яшчэ



