
проза
Париж двадцятого століття
Жуль Верн

01
апісаньне
Сярод больш як паўсотні раманаў у даробку пісьменьніка «Париж ХХ століття» займае асобнае месца, бо, у адрозьненьне ад іншых ягоных твораў, ён поўны ня столькі звыклага захапленьня цудамі навукі будучыні, колькі трывогі пра тое, да чаго можа прывесьці індустрыялізацыя грамадзтва і, як вынік, татальная рацыяналізацыя ўсіх праяваў жыцьця. Рукапіс раману лічылі страчаным ажно да 1989 году, калі яго знайшоў у сямейным сэйфе прапраўнук Жуля Верна. Такім чынам, раман, напісаны ў 1863 годзе пра Парыж 1960-х гадоў, упершыню апублікавалі ажно ў далёкім для абедзьвюх эпохаў 1994 годзе.
Гэты раман напісаны ў зусім неўласьцівым для Жуля Верна жанры антыўтопіі, калі ён ці не адзіны раз у сваёй творчай кар’еры дазваляе сабе скепсіс і перасьцярогу наконт індустрыялізацыі грамадзтва і імклівага разьвіцьця тэхналёгіяў. У рамане Верна сьвет Парыжу ХХ стагодзьдзя выглядае бяздушным і мэркантыльным, пазбаўленым свабоды творчасьці і падуладным толькі мэханічнаму рацыё.
…
02
яшчэ



