проза

Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі

Тафіля Багач, Паўліна Кот

жанрпроза
выдавецтваПфляўмбаўм
моваBE
год2025
цана50 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі

01

апісаньне

Дзьве містычныя гісторыі, прадстаўленыя ў гэтай кнізе, напісаныя дзьвюма знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся пад псэўданімамі.   «Летам прывіды ў Менску зьнікаюць празь недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасьць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа? У аповесьці Тафілі Багач дзьве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і назіральнікі робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэньні. Хоць на іхных сьпінах расьце чорная поўсьць — яны застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў доўга, бяз таго, каб іх нехта заўважыў. Краіна, у якой адбываюцца падзеі абедзьвюх гісторый, ужо растае ў смузе часу. Што мы будзем памятаць пра яе?

02

яшчэ