
Разведчик, разведчик, разведчик!
Важа Уварашвили · because AKT
тэатар, пʼесы · філязофія
Збіґнев Герберт

01
Назва п’есы Збіґнева Герберта адсылае да Платонавага «Міфу про печеру», дзе нефілёзафы прыпадобненыя да вязьняў у пячоры, якія здольныя глядзець толькі ў адным кірунку і ўвесь час памыляцца. Ад сапраўднага сьвету ідэяў да іх даходзяць невыразныя цені. І толькі філёзаф можа выбрацца з пячоры, увесь час задаючы сабе пытаньні і шукаючы адказаў. З філязофскай «Печери» Герберта ўдаецца ўцячы толькі Сократові — і толькі ў сьмерць.
Праз гэтае надзвычай прыгожае інтэртэкстуальнае пляценьне, майстэрска стылізаванае пад антычную драму і ператканае алюзіямі на клясычныя і хрысьціянскія тэксты Ніцше, Еліота, Сартра, няспынна праглядае нашае трывожнае «тут і цяпер»: непрыманьне інакшасьці, несправядлівыя прысуды, прадчуваньне вайны, «тыя самыя прамовы, помнікі, турмы — адно бясконцае сьвінства».
02

Важа Уварашвили · because AKT


