
проза
Переконання
Джейн Остін

01
апісаньне
Джейн Остін (1775—1817) — уладальніца тытулу «каралевы ангельскай літаратуры», першая, хто пачаў пісаць «жаночыя раманы». Ейныя кнігі прызнаныя «залатым стандартам» літаратурнага майстэрства. Яны спалучаюць прастату сюжэту, не пазбаўленага драматызму, «глыбокі такт, зь якім яна малюе характары» (В. Скотт), псыхалягічнае пранікненьне ў чалавечыя душы і іранічны, сапраўды ангельскі гумар. Аўтарку хвалююць не абстрактныя прынцыпы, а шчасьце людзей. Раманы Джейн Остін натхнілі на творчасьць не адно пакаленьне пісьменьнікаў, іх безьліч разоў экранізавалі.
«Переконання», апошні раман Джейн Остін, шмат у чым аўтабіяграфічны. Юная Енн Елліот закахалася ў юнака без дастатку, але была вымушаная, як і ў свой час пісьменьніца, адмовіць яму, падпарадкаваўшыся настойваньням родных. Пасьля сямігадовага расстаньня лёс зноў зьвёў іх разам — самотных і нежанатых. І калі Джейн Остін так і не ўдалося ўладкаваць асабістае жыцьцё, гэтым закаханым яна дае шанец адрадзіць страчанае каханьне.
02
яшчэ



