
проза
Песни принца, владеющего ключами
Ры Никонова (Анна Таршис)

01
апісаньне
Ілюстраваную сэрыю «Малый Носорог» працягвае выданьне «кароткіх раманаў» пісьменьніцы і мастачкі, значнай постаці нэаавангарду Анны Таршис (1942–2014), больш вядомай пад пазьнейшым псэўданімам Ры Никонова. Тэтралёгія «Песни принца, владеющего ключами» напісаная ў другой палове 1960-х гадоў і адлюстроўвае кола тагачасных пошукаў Таршис: тэатар абсурду, імкненьне да кароткіх афарыстычных выразаў, шматузроўневую мэтафорыку і біблійную сымболіку. Сюжэты раманаў шмат у чым вырасталі зь біяграфічных падзеяў, такіх як знаёмства з мужам Сергеем Сиговым (1947–2014), паэтам, мастаком і будучым творчым партнэрам, навучаньне ва ўнівэрсытэце або палітычныя падзеі ў СССР тых гадоў. Аднак увесь кантэкст Таршис старанна хавае з дапамогай шматлікіх кантамінацыяў, заменаў, падстановак.
03
яшчэ




