
проза
Піаністка
Елфріда Єлінек

01
апісаньне
Раман «Піаністка» (1983) прынёс Е. Єлінек сусьветнае прызнаньне, а ягоная экранізацыя, пераасэнсаваная знакамітым рэжысэрам Міхаелем Ханеке, атрымала Гран-пры на Канскім фэстывалі ў 2001 годзе.
Еріка Когут — прафэсар Венскай кансэрваторыі. Яна вучыць сваіх вучняў клясычнай музыцы, аднак сама вельмі далёкая ад гармоніі. Маючы амаль сорак гадоў, Еріка сьпіць з дэспатычнай матуляй у адным ложку і цалкам падпарадкаваная яе волі, у выніку чаго вядзе падвойнае жыцьцё. Удзень на працы Еріка займаецца высокім мастацтвам, а вечарамі блукае паркам, падглядаючы за парамі, якія займаюцца сэксам, а таксама наведвае даволі дзіўныя месцы, дзе за грошы назірае ў вакенца за аголенай жанчынай і нюхае насоўкі з засохлай спэрмай іншых наведнікаў. Калі ж у гераіню закахваецца адзін зь яе вучняў, паводзіны Еріки становяцца зусім непрадказальнымі...
02
яшчэ



