
Разведчик, разведчик, разведчик!
Важа Уварашвили · because AKT
тэатар, пʼесы
Бернард Шоу

01
Бернард Шоу (1856–1950) — славуты ірляндзкі пісьменьнік і драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. Адну са сваіх п’есаў-шэдэўраў ён напісаў, натхніўшыся мітам пра скульптара Пігмаліона, які закахваецца ў сваё тварэньне — дзяўчыну-статую і просіць багіню ўдыхнуць у яе жыцьцё. У Шоу, праўда, галоўная гераіня — вульгарная кветачніца Лайза Дулитл жывая-жывюткая і яшчэ надзвычай гаваркая. «Скульптар» — мовазнаўца Генрі Гіггінс павінен вылепіць зь яе вытанчаную даму, прыбраўшы і навучыўшы правільнай мове. Але пасьля ўдалага дэбюту выхаванкі нешта пайшло ня так... П’еса «Пігмаліон» не сыходзіць са сцэны, бо ёсьць улюбёнкай і пастаноўшчыкаў, і гледачоў. Шалёны посьпех мела таксама яе першая экранізацыя — да аднайменнага брытанскага фільму 1938 году Бернард Шоу напісаў сцэнар і атрымаў за яго «Оскара». Кадрамі з фільму праілюстраванае гэтае выданьне.
02

Важа Уварашвили · because AKT


