
літаратуразнаўства
Післячорнобильська бібліотека. Український літературний постмодернізм
Тамара Гундорова

01
апісаньне
«Післячорнобильська бібліотека» прафэсаркі Тамари Гундорової — адзін з цэнтральных тэкстаў украінскага літаратуразнаўства некалькіх апошніх дзесяцігодзьдзяў.
У працы, жанр якой сама аўтарка вызначае як дасьледаваньне з камэнтаром з «канца постмадэрну», літаратура ўкраінскага постмадэрнізму асэнсаваная як прастора моўных, цялесных, псыхалягічных і геакультурных трансфармацыяў, якія ажыцьцяўляюцца ў гульнёвай форме, а яе мэтафарай служыць «пасьлячарнобыльская бібліятэка» — набор тэкстаў, топасаў, цытатаў, дыскурсаў, сюжэтаў, імёнаў і канонаў, разгорнутых на мяжы XX–ХХІ стагодзьдзяў.
Пасьлячарнобыльскі тэкст украінскага постмадэрнізму аўтарка тлумачыць як карнавалізаваны і постапакаліптычны, а Чарнобыль — як слова-сымбаль, што пазначае стан прысутнасьці пасьля траўмы.
02
яшчэ


Франц Кафка: литература абсурда и надежды. Путеводитель по творчеству
Максим Жук · КоЛибри