
філязофія
Похвала політиці
Ален Бадью

01
апісаньне
Гутаркі з Од Ланслен
Што такое палітыка? Што такое эмансыпацыя? Які лёс напаткае рэвалюцыі ў гісторыі? На што здольныя народныя рухі і калектыўныя практыкі? Ці ёсьць сэнс сёньня гаварыць пра левых і правых? Як супрацьстаяць аўтарытарнай уладзе, хай нават яна пераапранаецца ў «лібэральнае» і «дэмакратычнае» адзеньне?.. Над гэтымі і многімі іншымі пытаньнямі вядомы філёзаф разважае ў жывых гутарках і часта востра палемічных дыялёгах.
Выданьне таксама дапоўненае некалькімі лекцыямі на тэму мінулай і сучаснай сытуацыі ў філязофіі і палітыцы, іхнага ўзаемадзеяньня.
Ален Бадью: «Мак’явеллі шырока вызначаў палітыку як дасканалае мастацтва падману. Але для нас палітыка павінна быць нечым іншым: здольнасьцю грамадзтва ўзяць у рукі ўласны лёс, вынайсьці справядлівы лад і дзейнічаць згодна з імпэратывам агульнага дабра».
02
яшчэ




Едва слышный гул. Введение в философию звука. 2-е изд.
Анатолий Рясов · НЛО