проза

Портрет Доріана Ґрея

Оскар Вайлд

жанрпроза
выдавецтваФоліо
моваUA
год2023
цана24 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Портрет Доріана Ґрея

01

апісаньне

Оскар Вайлд (1854—1900) — ангельскі драматург, паэт, празаік, эсэіст, крытык. Яркая знакамітасьць позьняга Віктарыянскага пэрыяду, лёнданскі дэндзі, ён быў прызнаны брытанцамі самым дасьціпным чалавекам. Гэта адзін з найпарадаксальнейшых розумаў у гісторыі чалавецтва, нездарма Вайлда празвалі «каралём жыцьця», «прынцам парадоксаў».
Адзіны раман пісьменьніка — «Портрет Доріана Ґрея», створаны за рэкордна кароткі тэрмін — за тры тыдні, прынёс аўтару ашаламляльны посьпех і скандальную славу. Галоўны герой — юнак, надзелены неверагоднай прыгажосьцю. Любуючыся сваім партрэтам, Доріан выказвае жаданьне, каб партрэт старэў, а ён заўсёды заставаўся маладым. З таго самага часу ніводнай зморшчыны не зьяўлялася на вечна юным твары джэнтльмэна Ґрея, які жыў у загане і распусьце. Усе ягоныя злачынствы пакідалі адбітак толькі на ягоным партрэце, які з кожным днём рабіўся ўсё горшым, старэў і паміраў. Але за ўсё трэба плаціць...

02

яшчэ