
проза
Портрет митця за щенячих літ
Ділан Томас

01
апісаньне
Найбольш вядомы празаічны твор аўтара — «Портрет митця за щенячих літ», у назьве якога праступае алюзія на раман Джеймса Джойса «Портрет митця замолоду».
«Портрет митця за щенячих літ» (1940) — гэта дзесяць то кранальных, то натхнёных кароткіх гісторый, у якіх Ділан Томас запальвае энтузіязмам маладосьці, згадваючы падзеі свайго дзяцінства. Спачатку юны школьнік, які патанае ў фантазіях на абшарпаным фэрмэрскім двары; потым — паэт-пачатковец з дражлівымі знаёмствамі і марамі пра багацьце. І нарэшце — рэпартэр, які вандруе прадмесьцем Суёнзі, зьбіраючы цікавы матэрыял. Сэксуальнасьць і мужчынскае сяброўства — дзьве наскрозныя тэмы твору — цесна пераплеценыя са звыклымі пытаньнямі каханьня, сьмерці і рэлігіі, якія хвалююць кожнага чалавека «ў шчанюковыя гады».
02
яшчэ



