проза

Правила будинку сидру

Джон Ірвінг

жанрпроза
выдавецтваФАБУЛА
моваUA
год2024
цана68 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Правила будинку сидру

01

апісаньне

— захапляльная, шматплянавая, інтымная, трагічная і месцамі жартаўлівая кніга, створаная адным з найлепшых у сучаснай амэрыканскай літаратуры апавядальнікаў «вялікіх гісторыяў». Дзеяньне раману разгортваецца ў паўзабытым прытулку для дзяцей-сіротаў на ўзьбярэжжы штату Мэн, а ягоная галоўная тэма — усталяваныя правілы, пісаныя ці не: ці варта сапраўднаму чалавеку гуляць паводле іх, ці трэба неадкладна іх адкінуць і стварыць новыя, уласныя, больш гуманныя. Але пералік тэмаў, якія дасьледуе аўтар, нашмат шырэйшы — гэта вайна і здрада, пытаньні існаваньня душы і гвалту над жанчынай, інцэст і сьмерць, права на ўчынак і ўласны лёс. Аўтар пазьбягае маралізатарства, а ягоныя героі — сірата Гомер Криниця і кіраўнік прытулку Свята Хмара Вілбур Модрина, якія абавязкова спадабаюцца чытачу, — сапраўдныя «стопрацэнтныя парушальнікі правілаў».
У 1999 годзе раман экранізаваў рэжысэр Халльстрьом, а Ірвінг атрымаў «Оскар» за стварэньне сцэнару для гэтай поўнай драматызму стужкі.

02

яшчэ