проза

Пси на озері

Мілєнко Єрґович

жанрпроза
выдавецтваКомубук
моваUA
год2020
цана45 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Пси на озері

01

апісаньне

Нано Мазут, вядомы басьнійскі паэт і эсэіст з канадзкім грамадзянствам, аўтар цыклю вершаў пад назвай «Пси на озері», упадае ў кому. Ягоны мозг, адгароджаны ад вонкавых раздражняльнікаў, стварае паралельны сьвет, у якім успаміны пераплятаюцца з плёнам уяўленьня, мінулае робіцца будучыняй, а мёртвыя зь мінулых эпох ідуць пад руку з жывымі, утвараючы фантасмагарычную працэсію, што пракладае сабе шлях праз сумятню Балканаў.
Аріф Невзеті, непрыкметны юнак-рэцэпцыяніст, які знайшоў паэта непрытомным у ягоным гатэльным нумары, адчувае невытлумачальную блізкасьць зь ім і вырашае ўдаць зь сябе ягонага сваяка. А каб апраўдаць перад суседам свае частыя візыты ў шпіталь, хлопец выдумляе гісторыю цяжкахворай стрыечнай сястры Беси і штодня распавядае сябру пра яе жыцьцёвыя прыгоды, чэрпаючы натхненьне са свайго захапленьня Дуброўнікам, літаратурай Адраджэньня і маладой супрацоўніцай шпіталя.

02

яшчэ