проза

Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў

Анка Упала

жанрпроза
выдавецтваПфляўмбаўм
моваBE
год2024
цана52 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў

01

апісаньне

Сьпякотным летам 2018 году пісьменьніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швэцыю. Гэтым разам, каб купацца ў вадаёмах Стакгольму і працаваць зь сямейным архівам. Яна зьбіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасьці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.  Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па клясе швэдзкай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэньняў. Цяпер Алена іх атрымае. Аднак на фоне апакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і ейныя пляны, усё ідзе ня так, як задумвалася.  Алена і Тунці ледзь ня робяцца сьведкамі рэдкай астранамічнай зьявы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было? І ці варта наогул разьлічваць на нейкія нябесныя знакі як на дарадцаў у сваім жыцьці? Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь. 

02

яшчэ