
проза
Сповідь англійського пожирача опіуму
Томас де Квінсі

01
апісаньне
Рамантык «другога эшалёну», знаёмы Колріджа і сябар Вордсворта, побач зь якім ён доўга жыў у праслаўленым на ўсю Эўропу Азёрным краі, Томас де Квінсі (1785 – 1859) увайшоў у гісторыю літаратуры як аўтар знакаміта-скандальнай «Сповіді англійського пожирача опіуму/Confessions of an English Opium-Eater» (1821) — першага адкрытага аповеду пра асалоды і роспач опіюмнай залежнасьці. Хоць у момант публікацыі «Сповідь» выклікала значную чытацкую цікавасьць і вытрымала некалькі перавыданьняў за некалькі гадоў, з часам яна, як і само імя аўтара, паступова адышла ў забыцьцё, пакуль амаль праз 40 гадоў новае жыцьцё ў яе ня ўдыхнуў Шарль Бодлер, прысьвяціўшы де Квінсі і ягонаму твору сваё шырокае эсэ «Штучний рай». З таго часу, ужо больш за 150 гадоў, «Сповідь» де Квінсі захоўвае рэпутацыю клясыкі контркультурнай літаратуры.
02
яшчэ



